Фонд “My razem” («Мы разам»)

Місія Фонда: Салідарнасць з народам Беларусі.

Згодна са статутам, мэтамі дзейнасці Фонда з’яўляюцца:

  1. Спрыянне распаўсюджванню прынцыпаў дэмакратыі, ідэй грамадзянскіх правоў ды свабод, садзейнічанне ў справе прадухілення паталогій грамадскага жыцця ў Польшчы, Беларусі, Расіі ды ва Ўкраіне;

  2. Ажыццяўленне мер па абароне правоў ды свабод чалавека, у прыватнасці, жанчын і прадстаўнікоў нацыянальных меншасцей;

  3. Ажыццяўленне дзейнасці па падтрымцы палітычных вязняў ды чальцоў іх сямей, па падтрымцы асоб, што знаходзяцца пад рызыкай палітычнага пераследу; супрацьстаянне выключэнню такіх асоб з грамадства. Арганізацыя свабоднага доступа грамадзян да інфармацыі, юрыдычнай дапамогі і правасуддзя;

  4. Арганізацыя ды падтрымка дзейнасці ў розных сферах грамадскага жыцця (у тым ліку, у сферы адукацыі, навукі, культуры, інфармацыі, еўрапейскай інтэграцыі, грамадскай, дабрачыннай і гуманітарнай дапамогі);

  5. Ініцыяванне і забеспячэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў мэтах развіцця дэмакратыі, эканомікі, адукацыі, навукі, культуры, абмена інфармацыяй, гуманітарнай дапамогі, і асабліва ў кантэксце развіцця супрацоўніцтва ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;

  6. Правядзенне даследчай, інфармацыйнай і выдавецкай дзейнасці з мэтамі набыцця і распаўсюджвання ведаў пра з’явы грамадскага, эканамічнага і палітычнага жыцця.

 

Дата рэгістрацыі: 11.05.2012.