Міжнародны конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!» завершаны

Міжнародны конкурс эсэ «Жанчыны – мы разам!», фінансаваны ў межах праграмы Дэпартамента грамадскай і культурнай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Польшча завершаны.

Шаноўныя спадарыні!

Ад імя Фонда «Мы разам», Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» дзякуем за праяўленую цікавасць да конкурсу і надсыланне эсэ. У конкурсе ўзялі ўдзел 26 конкурсных прац ад жанчын з Беларусі і Польшчы.

Журы конкурсу: Міраслава Стаховяк-Ружецка (Польшча), Барбара Здраеўска (Польшча), Інна Кулей (Беларусь), Эва Скшыванэк (Польшча), Галіна Скараход (Беларусь), Йоланта Пентек (Польшча) прызналі:

Марыне Цiтовай першую ўзнагароду ў памеры 1000 PLN за эсэ «Флаг держала моя Любовь»;

 Таццяне Севярынец другую ўзнагароду ў памеры 750 PLN за эсэ «Жанчыны, мы – разам»;

Яраславе Ананкатрэцюю ўзнагароду ў памеры 500 PLN за эсэ «Мова-немаўля».

Спецыяльную адзнаку журы атрымалі працы наступных аўтарак:

Юлiя Сцяпанава

Арына Лiсецкая

Анна Кокат

Настасся Азарка

Вольга Бабкова

Людмiла Мiрзаянава

Бася Ростек

Марына Яўсейчык

Аўтаркі найлепшых эсэ будуць запрошаныя да ўдзелу ў трохдзённым міжнародным семінары-майстэрні, якi адбудзецца 3-6 кастрычнiка 2013 г. ва Вроцлаве.

Лепшыя эсэ конкурсу будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая з’явіцца ў друку ў канцы 2013 г.

З павагай,

Арганiзацыйны камiтэт

конкурсу эсэ «Жанчыны – мы разам!»

 

Медыя- партнёры:

     

  Białoruski Dom w Warszawie